Еўраінтэграцыя: што гэта і ці варта Беларусі на яе разлічваць — эфір
Алесь Лагвінец
Пра тое, што “Беларусь — гэта Еўропа!” мы ведаем даўно. І хоць лукашэнкаўскі рэжым робіць усё, каб зацягнуць і Беларусь, і беларусаў ў іншы ад Еўропы бок праз розныя інтэграцыйныя праекты з Расіяй, ад ідэі сваёй еўрапейскасці беларусы адмаўляцца не жадаюць. Што да артыкуляцыі нашага геапалітычнага выбару, то і гэта дэмсілы зрабілі, заявіўшы пра намер далучыцца да працэсаў еўраінтэграцыі. А некаторыя нават пачынаюць рыхтвацца да гэтага ўжо цяпер.
Што такое еўраінтэграцыя і ці патрэбная яна беларусам, якія хочуць “сябраваць і з Усходам, і з Захадам”, не робячы нейкага канчатковага выбару? Чаму да будучай еўраінтэграцыі нам трэба рыхтавацца ўжо сёння і што для гэтага варта зрабіць? Што адбываецца ў Вольным Беларускім універсітэце і ці заменіць адукацыя ў ім іншыя ВНУ? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістр паліталогіі, праграмны дырэктар Вольнага Беларускага ўніверсітэта Алесь Лагвінец.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.