Еўракамісія: ЕС да канца года адмовіцца ад дзвюх трацін расійскага газу

Еўракамісія: ЕС да канца года адмовіцца ад дзвюх трацін расійскага газу

Да канца 2022 года Еўрасаюз адмовіцца ад дзвюх трацін расійскага газу і знойдзе замену гэтым пастаўкам. Адпаведны план на працягу траўня апублікуе Еўракамісія. Пра гэта, як перадае Бі-Бі-Сі, заявіла ў Еўрапарламенце еўракамісар па энергетычнай палітыцы Кадры Сімсан.

Па яе словах, ЕС вядзе перамовы пра замяшчэнне расійскага газу з усімі асноўнымі пастаўшчыкамі. Акрамя таго Еўрасаюз плануе часткова скараціць патрэбы ў газе праз эканомію энергіі і выкарыстанне аднаўляльных крыніц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі