Еўракамісія прапанавала спіс краін, якім першым можна адкрыць уезд у ЕС
Мяжа з Еўрасаюзам / https://www.schengenvisainfo.com/
Еўрасаюз з ліпеня паступова пачне адкрываць межы для замежных грамадзян і створыць спіс дзяржаў, для якіх будуць зняты абмежаванні, паведамляе Reuters.
Спіс краін, чые грамадзяне змогуць ўязджаць у Еўрасаюз будзе складзены з адпаведнасці некалькім крытэрам: COVID-19 у гэтых краінах павінен быць як мінімум пад такім жа кантролем, як і ў краінах Еўрасаюза. Там павінны дзейнічаць меры па стварэнні перашкодаў распаўсюду каранавіруса падчас падарожжаў. І апошняе— яны павінны быць гатовымі ўпускаць падарожнікаў з ЕС.
Еўракамісія рэкамендавала ў першую чаргу адкрыць ўезд у ЕС для — Албаніі, Босніі і Герцагавіны, Косава, Чарнагорыі, Паўночнай Македоніі і Сербіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.