Еўракамісія вылучыла Латвіі грошы на ўмацаванне мяжы з Беларуссю

Еврокомиссия выделила Латвии деньги на укрепление границы с Беларусью

Еўракамісія ўхваліла вылучэнне 63 млн еўра на меры па ўмацаванні бяспекі на латвійска-беларускай мяжы, цытуе латвійскае выданне Lsm.lv Міністэрства ўнутраных справаў. Згода на вылучэнне сродкаў з боку Еўракамісіі была атрыманая яшчэ ў чэрвені, аднак вядома пра яе стала сёння, 15 ліпеня. 

Міністэрства мае намер рэалізаваць першы ў Латвіі праект комплекснай аўтаматызацыі сістэмы аховы мяжы. Там абяцаюць, што гэты план прадухіліць любыя спробы незаконнага перасячэння латвійска-беларускай мяжы або правядзення гібрыдных нападаў на мяжу з боку беларускіх уладаў.

"Нам удалося пераканаць ЕС у неабходнасці дадатковых інвестыцый у ахову гэтай мяжы. Дзякуючы гэтаму мы ўмацуем дзеяздольнасць і магчымасці Дзяржаўнай памежнай аховы, як на сушы, так і ў паветры. Мы таксама прадставім інтэлектуальныя, лічбавыя і аўтаматызаваныя рашэнні для аховы мяжы і назірання за ёй. Гэта будзе істотным дадаткам да рашэння ўрада Латвіі і Сойма аб будаўніцтве фізічнай інфраструктуры на мяжы Латвіі і Беларусі", — сказаў статс-сакратар Міністэрства ўнутраных справаў Дзімітрый Трафімаў.

Большая частка фінансавання прызначаная для ўдасканалення інфраструктуры назірання за латвійска-беларускай мяжой. Гаворка ў асноўным пра лічбавае назіранне і ўдасканаленне працэсаў аўтаматызацыі і забеспячэння бесперапыннага маніторынгу. Дзяржаўная памежная служба таксама атрымае дадатковую тэхнічную падтрымку для больш інтэнсіўнага маніторынгу мяжы.

Да вылучаных ЕК грошай дададуць неназваную суму з бюджэту.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі