Еўрапарламент нарэшце адчыніў дзверы Еўрапейскай службе знешняга дзеяння
20 кастрычніка Еўрапейскі парламент абсалютнай большасцю зацвердзіў апошнія тры заканадаўчыя тэксты, патрэбныя для запуску доўгачаканай Еўрапейскай службы знешняга дзеяння, паведамляе EurActiv. Гэта адбудзецца ў гадавіну Лісабонскай дамовы – 1 снежня 2010 года. Амбасадар Еўрасаюза ў Беларусі будзе па змаўчанні ўваходзіць у гэтую службу, а таксама і частка іншых супрацоўнікаў Прадстаўніцтва ЕС.
Еўрапейская служба на чале з Высокім прадстаўніком ЕС па знешняй палітыцы Кэтрын Эштан мусіць надаць Еўрапейскаму Саюзу большую зладжанасць і вагу ў замежнай палітыцы.
Еўрапейская служба на чале з Высокім прадстаўніком ЕС па знешняй палітыцы Кэтрын Эштан мусіць надаць Еўрапейскаму Саюзу большую зладжанасць і вагу ў замежнай палітыцы.