Еўрапарламент скасаваў плату за роўмінг у ЕС

Еўрапарламент скасаваў плату за роўмінг у ЕС

Унутры Еўрасаюза з 15 чэрвеня 2017 года будзе адмененая плата за роўмінг. За адпаведнае рашэнне 6 красавіка прагаласаваў Еўрапарламент, перадае ru.delfi.lt. У ЕС будзе заканадаўча замацаваная роўнасць права на доступ у інтэрнэт. 

Раней Еўрапарламент ухваліў пастанову, якая істотна знізіла кошты за карыстанне роўмінгам з 30 красавіка 2016 года. Выходны званок з мабільніка ўнутры ЕС цяпер каштуе дадаткова да цаны, усталяванай хатнім аператарам сувязі, не больш за 5 цэнтаў за хвіліну размовы, а адпраўка СМС — не больш за 2 дадатковыя цэнты.

Закон аб роўнасці доступу да інтэрнэту мае на мэце выключыць дыскрымінацыю і абмежаванні ў сферы сеткавага трафіку. Антыглабалісты і абаронцы правоў спажыўцоў мяркуюць, што гэты закон умацуе пазіцыі амерыканскіх інтэрнэт-канцэрнаў, напрыклад, Google, Apple або Netflix.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі