Еўрапарламент зацікавіўся беларускай АЭС з ініцыятывы Літвы і Латвіі

Літоўскі еўрапарламентар Леанідас Донскіс і яго латвійскія калегі Артур Крыш'яніс Карыньш і Інэсэ Вайдэрэ зарэгістравалі ў Еўрапаламенце заяву з нагоды планаў будаўніцтва атамнай электрастанцыі ў Беларусі. Як паведамляе партал DELFI, яны імкнуцца прыцягнуць большую міжнародную ўвагу да планаў Беларусі пабудаваць АЭС у 20 км ад мяжы з Літвой.

Калі да 14 кастрычніка пад гэтай заявай свае подпісы паставяць больш за палову еўрапарламентароў, ён уступіць у сілу і стане афіцыйнай пазіцыяй Еўрапарламента. Яна будзе даведзеная да Еўракамісіі і Савета Еўропы, МАГАТЭ і нацыянальных парламентаў краінаў ЕС.

У заяве падкрэсліваецца, што беларуская АЭС пагражае бяспецы і патрабуе скрупулёзнай падрыхтоўкі і кансультацый з міжнароднымі экспертамі. Цяперашні ўзровень падрыхтоўкі беларускага боку не з'яўляецца дастатковым і не здольны развеяць заклапочанасць як у самой Беларусі, так і ў суседніх краінах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі