Еўрапейскія дыпламаты ўсё ж прыедуць у Мінск
Але гэта будуць не міністры замежных справаў Польшчы і Швецыі, а палітычныя дырэктары тамтэйшых МЗС.
24-25 кастрычніка яны абмяркуюць у Мінску варыянты ўдзелу Беларусі ў саміце "Усходняга партнёрства" ў Вільнюсе. Як паведамілі "Беларускаму партызану" ў МЗС Польшчы, запланаваныя сустрэчы ў беларускім МЗС, адміністрацыі прэзідэнта. Таксама еўрапейскія дыпламаты сустрэнуцца з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі. Ва ўсіх афіцыйных перамовах будзе прымаць удзел амбасадар Еўрасаюза ў Мінску Майра Мора.
Раней паведамлялася, што ў Мінск падчас свайго спецтурнэ па краінах былога СССР заедуць міністры замежных спраў Польшчы і Швецыі. Аднак Радаслаў Сікорскі і Карл Більд усё ж вырашылі абмінуць беларускую сталіцу.
Фота: podrobnosti.ua.