Еўрапейскія гульні ў Мінску пройдуць пад дэвізам Bright you — "Яркі ты"

Еўрапейскія гульні ў Мінску пройдуць пад дэвізам Bright you — "Яркі ты"

Еўрапейскія гульні 2019 года ў Мінску пройдуць пад дэвізам Bright you — "Яркі ты". Яго прадставіла на пасяджэнні Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў у Скоп'і беларуская дэлегацыя. У скарочаным выглядзе ён будзе пазначацца як BY. Зацверджаны і тэрміны правядзення. Адкрыццё Еўрагульняў адбудзецца 20 чэрвеня 2019 года на мінскім стадыёне "Дынама". Спаборніцкая праграма прадоўжыцца з 21 па 30 чэрвеня, інфармуе тэлеканал “Беларусь 1”.

На пасяджэнні было пацверджана, што 11 з 16 відаў спорту стануць кваліфікацыйнымі да летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года. Выключэнне складуць гімнастыка і барацьба, у гэтых відах спорту адбор на Гульні пройдзе асобна, а таксама баскетбол 3х3, самба і пляжны футбол, якія не ўваходзяць у алімпійскую праграму.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі