Еўрасаюз узгадніў столь цэн на расійскую нафту на ўзроўні 60 долараў за барэль
Расія атрымлівае яшчэ адзін удар?/ Ілюстрацыйнае фота pixabay.com
Еўрасаюз узгадніў столь цэн на расійскую нафту на ўзроўні 60 долараў за барэль, паведамляе bbc.com. Чакаецца, што ў суботу рашэнне зацвердзіць Савет ЕС. Яно пачне дзейнічаць пасля публікацыі ў Афіцыйным часопісе Еўрапейскага Саюза.
Краіны Еўрасаюза дамовіліся пасля таго, як Польшча зняла свае пярэчанні (Варшава патрабавала, каб столь цэн была ніжэйшая) — яна пагадзілася на кампраміс. У рашэнне унесены таксама карэктуючы механізм, які патрабуе, каб кошт на імпарт расійскай нафты быў як мінімум на 5% ніжэйшы за рынкавы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.