Еўрасаюз зацвердзіў новыя санкцыі супраць Расіі

Еўрасаюз зацвердзіў новыя санкцыі супраць Расіі

Паслы ЕС зацвердзілі новыя санкцыі супраць Расіі. Пяты санкцыйны пакет будзе апублікаваны ў пятніцу, 8 красавіка, пасля чаго набудзе моц.

Адзін з пунктаў санкцый датычыць і Беларусі.

Санкцыі ўключаюць:

— забарону імпарту вугалю;
— замарожванне рахункаў банкаў Расіі;
— забарону на пастаўку зброі ў Расію;
— забарону на заход у парты ЕС судоў пад расійскім сцягам;
— забарону экспарту высокатэхналагічных тавараў;
— забарону на дзейнасць транспартных кампаній з Расіі ды Беларусі;
— новыя абмежаванні супраць расійскіх бізнесоўцаў, журналістаў, вайскоўцаў і супрацоўнікаў службаў бяспекі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі