Эйсмант: на тэрыторыі Беларусі знаходзяцца каля сямі тысяч мігрантаў

Эйсмант: на тэрыторыі Беларусі знаходзяцца каля сямі тысяч мігрантаў

На тэрыторыі Беларусі цяпер знаходзяцца каля сямі тысяч мігрантаў, якія хочуць трапіць на тэрыторыю Еўрасаюза. Такую лічбу назвала прэс-сакратар Аляксандра Лукашэнкі Наталля Эйсмант.

"З іх на мяжы, у так званым стыхійным лагеры, — каля дзвюх тысяч чалавек і ад 200 да 500 чалавек таксама на мяжы, але стыхійна, у іншых кропках", — перадае яе словы ТГ-канал "Пул Першага".

Яна дадала, што ЕС абавязаны стварыць гуманітарны кадідор для 2 тысяч мігрантаў. А таксама – што "сілай выціскаць у Ірак, Сірыю ці Лівію" беларускія ўлады мігрантаў не будуць.

Па словах Эйсмант, гаворка ідзе пра мігрантаў, якіх выслалі з тэрыторыі Польшчы пасля таго, як яны туды трапілі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі