Фашызм, рашызм і лукашызм: чаму не навучыла вайна — эфір з Фрыдманам
Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё
Тэма перамогі ў вайне стала не толькі галоўным ідэалагічным падмуркам лукашэнкаўскага і пуцінскага рэжымаў, але і апраўданнем ваенных злачынстваў абодвух гэтых рэжымаў ва Украіне. Таму яны так чапляюцца і за тэрмін “Вялікая Айчынная”, і за парады 9 траўня. На фоне вайны ва Украіне, якую распачаў Пуцін пры падтрымцы Лукашэнкі, гэтыя гульні нашчадкаў пераможцаў выглядаюць цынізмам.
Ці можна параўноўваць рашызм і лукашызм з фашызмам? Якія высновы можна зрабіць з прамовы Пуціна і што дасць візіт у Маскву лідараў шэрагу постсавецкіх краін? Каго і да чаго рыхтуе старшыня КДБ сваімі аповедамі пра падрыхтоўку тэрактаў у Беларусі? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.