Федэрацыя прафсаюзаў не знайшла ў крамах беларускай бульбы і капусты
Бульба / pexels.com
Афіцыйная Федэрацыя прафсаюзаў наракае, што ў крамах не прадаюць беларускую гародніну. Такія вынікі штомесячнага маніторынгу цэн на асноўныя прадукты харчавання, якім займаецца арганізацыя, піша 1prof.by.
"Вынікі маніторынгу паказалі, што далёка не ва ўсіх крамах у прынцыпе ёсць ранняя гародніна. Пры гэтым беларуская ранняя бульба была толькі ў 28 крамах, капуста — у 109 з 192 правераных", — пералічваюць у ФПБ.
Самая дарагая беларуская бульба ў крамах каштавала 2,86 рубля за кілаграм, імпартная — 3,99 рубля. Значная розніца ў цане была зафіксаваная і для капусты: максімальная цана беларускай — 3,04 рубля, імпартнай — 5,99 рубля.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.