Фестывалю "Мост" сёлета не будзе

Фестывалю "Мост" сёлета не будзе

Музычны фэст "Мост", які праходзіў на аэрадроме "Баравая" пад Мінскам, сёлета праводзіцца не будзе. Пра гэта распавёў парталу Tut.by дырэктар канцэртнага агенцтва "Атам Інтэртэймэнт" Андрэй Аляксееў, які займаўся арганізацыяй фэсту. 


"На жаль, фестывальны рух у Беларусі за апошнія дзесяць гадоў ніяк не развіўся. Як пачыналі з 11 долараў за квіток на першым Global Gathering Freedom Music (а было гэта больш за дзесяць гадоў таму), па тым жа кошце квіткі на "Рок за Баброў" прадаюцца і цяпер, — пракаментаваў арганізатар. — Калі няма кампаніі-спонсара, якая пакрывае частку выдаткаў на фестываль, займацца ім беспрыбыткова. Тых артыстаў, якія могуць прыехаць да нас, ніхто не ведае. А калі прывезці кагосьці за паўмільёна долараў, то кошт квіткоў будзе 50 долараў, прынамсі, такія грошы людзі плаціць не гатовыя”. 

 

Фестывалю "Мост" сёлета не будзе

Нагадаем, фэст "Мост" упершыню прайшоў у Мінску ў 2013 годзе. На ім у розны час выступілі Bullet For My Valentine, Kasabian, Hurts, Skillet, Guano Apes, Земфіра, "Ленінград", Lumen і шматлікія іншыя. У 2015 годзе фестываль ужо прыпынялі, але летась паспрабавалі аднавіць зноў, змяніўшы фармат з двухдзённага на аднадзённы. Відаць, і гэта сітуацыю не выратавала.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі