Фэйкавыя паведамленні пра новы пашпарт рассылаюць ад імя офіса Ціханоўскай
Беларусаў папярэджваюць пра фэйкавыя паведамленні / Фэйк / Фейк pexels.com
Беларусам сталі прыходзіць фэйкавыя паведамленні — нібыта ад імя офіса Святланы Цііханоўскай, паведамляе Прадстаўніцтва па замежных справах.
Людзей заклікаюць дасылаць свае персанальныя даныя для "запісу на атрыманне новага нацыянальнага пашпарта Беларусі".
У офісе заяўляюць, што зборам звестак не займаюцца, а гэты зварот, верагодна, правакацыя рэжыму дзеля збору даных сярод беларусаў.
Збор даных на новы пашпарт пачнецца толькі пасля афіцыйнага паведамлення ў сацсетках Аб'яднанага пераходнага кабінета.