Фідэль Кастра з’явіўся на публіцы

Правадыр кубінскай рэвалюцыі Фідэль Кастра ўпершыню за 14 месцаў прыняў удзел у афіцыйным мерапрыемстве — ён прывітаў дэлегацыю з Венесуэлы, якая прыбыла на Кубу, паціснуў рукі гасцям выспы свабоды і паразважаў пра актуальныя падзеі ў свеце.

Фотаздымкі, на якіх 88-гадовы Кастры праз вакно цісне рукі венесуэльцам, седзячы ў аўтобусе, з’явіліся на сайце мясцовай газеты Granma. На іх былы кіраўнік краіны апрануты з спартовы касцюм і цёмную бейсболку.

Фідэль Кастра яшчэ ў панядзелак наведаў адукацыйны цэнтр “Вільма Эспін”,  дзе і сустрэўся з венесуэльскай дэлегацыяй, якая прыбыла ў Гавану па запрашэнні Кубінскага інстытута дружбы народаў. Аднак толькі цяпер афіцыйныя мясцовыя СМІ пацвердзілі гэтую інфармацыю.

Былы кубінскі лідар, у прыватнасці, выказаў занепакоенасць пытаннямі суверэнітэту і інтэграцыі ў Паўднёвай Амерыцы. Ён таксама заклікаў неадкладна пераканаць прэзідэнта ЗША Барака Абаму ў тым, што Венесуэла не ўяўляе ніякай пагрозы для яго краіны. Ён таксама падкрэсліў, што краінам неабходна паспяшацца, бо галоўнай праблемай на сёння з’яўляецца захаванне сусветнага баланса.

Прысутныя віталі яго воклічамі: “Фідэль жывы!”

У 2006 годзе Фідэль Кастры цяжка захварэў і перадаў кіраўніцтва краінай свайму брату Раулю. Пасля выздараўлення Фідэль стаў даволі актыўна прымаць удзел у публічных мерапрыемствах, аднак у 2013 годзе знік і не з’яўляўся на публіцы працяглы час, піша newsru.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі