Сексізм у беларускай эміграцыі — эфір з Марынай Ментусавай

Асветніца на тэму гендарнай роўнасці Марына Ментусава / асабісты архіў
Апошнія 5 гадоў, выязджаючы ў эміграцыю, беларусы бяруць з сабой не толькі валізку з рэчамі, але і набор уласных звычак і забабонаў. Часта гэта звычайны сексізм — асуджэнне людзей за праяву эмоцый, пагарда да жанчын, гендарная дыскрымінацыя, патрыярхальнае стаўленне да жыцця, абясцэньванне поспехаў і спроба давесці сваю рэальнасць.
Як з гэтым жыць? Як выкараніць забабоны і паглядзець на свет праз каштоўнасці еўрапейцаў? Што рабіць, калі твой напарнік — сексіст? Наколькі ўдала хаваюць свой сексізм беларускія палітыкі?
Абмяркоўваем гэтыя пытанні з асветніцай на тэму гендарнай роўнасці, пісьменніцай Марынай Ментусавай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.