Фідэль Кастра з’явіўся на публіцы з нагоды свайго юбілею

Фідэль Кастра з’явіўся на публіцы з нагоды свайго юбілею

Былы кубінскі лідар Фідэль Кастра, які ў апошнія гады вельмі рэдка з’яўляецца на публіцы, прыняў удзел у афіцыйным святкаванні свайго 90-гадовага юбілею. Мерапрыемствы праходзілі ў гаванскім тэатры Карла Маркса, куды Фідэль Кастра прыйшоў разам з малодшым братам Раулем, цяперашнім прэзідэнтам Кубы, а таксама з лідарам Венесуэлы Нікаласам Мадурай.

Як перадае ВВС, падчас цырымоніі камандантэ не ўздымаўся з крэсла і выглядаў даволі хваравіта.

На сцэне тэатра давалі прадстаўленне, прысвечанае ключавым момантам біяграфіі Фідэля Кастра і кубінскай рэвалюцыі.

Затым святкаванні праходзілі на вуліцах Гаваны, але ўжо без юбіляра. Завяршыліся ўрачыстасці роўна апоўначы святочным салютам.

Фідэль Кастра адышоў ад кіравання Востравам Свабоды ў 2008 годзе з-за праблем са здароўем. Ён перадаў уладу свайму брату Раулю. За гэты час на Кубе распачаліся рынкавыя рэформы, а яе адносіны з іншымі краінамі істотна палепшыліся, у тым ліку з ЗША.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі