ФІФА просяць вывучыць сувязь паміж футболам і прыдуркаватасцю
Футбольная асацыяцыя Англіі (ФА) накіруе запыт у ФІФА, каб тая правяла даследаванне наконт сувязі прафесійнага футболу і захворвання пад назвай дэменцыя (агульнае аслабленне інтэлектуальнай сферы чалавека). Як паведамляе Sky Sports, у ФА занепакоеныя выпадкамі ўзнікнення праблем з галавой у былых футбалістаў, з-за чаго нават здараюцца смяротныя вынікі.
Выданне таксама паведамляе, што ў траіх гульцоў зборнай Англіі, якія сталі чэмпіёнамі свету па футболе ў 1966 годзе, у старасці развілася хвароба Альцгеймера.
Як заявіў лекар ФА Ян Біслі, спецыялісты паспрабуюць высветліць, ці праўда, што дэменцыя часцей сустракаецца ў былых прафесійных футбалістаў. Гэта будзе масавае даследаванне, прысвечанае зніжэнню пазнавальных функцыяў з-за пашкоджання мозгу падчас гульні ў футбол.
Раней Федэрацыя футболу ЗША рэкамендавала забараніць у футбольных школам дзецям да 10 гадоў гуляць галавой, каб гэта не прыводзіла да схаваных і яўных траўмаў мозгу.