Фігуранта "справы Ціханоўскага" будуць зноў судзіць
Уладзімір Кніга / spring96.org
Па новай крымінальнай справе будуць судзіць фігуранта "справы Ціханоўскага" Уладзіміра Кнігу, паведамляюць праваабаронцы.
Уладзімір Кніга — былы сілавік, валанцёр каманды Святланы Ціханоўскай. Яго асудзілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса на чатыры гады калоніі строгага рэжыму. Пазней палітвязню ўзмацнілі рэжым і перавялі ў жодзінскую турму.
Новы суд над Кнігам пройдзе 29 чэрвеня ў Жодзіне. Мужчыну вінавацяць у злосным непадпарадкаваннм законным патрабаванням адміністрацыі калоніі (арт. 411 КК). Справу будзе разглядаць суддзя Іван Грынкевіч, які ў лютым паводле гэтага ж артыкула асудзіў і Сяргея Ціханоўскага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.