Фільм пра мігранцкі крызіс на мяжы Беларусі атрымаў спецпрыз журы ў Венецыі

Скрыншот з фільма "Зялёная мяжа"

Скрыншот з фільма "Зялёная мяжа" / Screenshot

Фільм пра мігранцкі крызіс на беларуска-польскай мяжы атрымаў спецыяльны прыз журы Венецыянскага канафестывалю. "Зялёную мяжу" зняла польская рэжысёрка Агнешка Холанд.

У фільме расказваецца гісторыя сірыйскай сям'і, якая спрабуе перайсці мяжу Беларусі і Польшчы на шляху да Швецыі. Паралельна развіваецца сюжэтная лінія актывісткі Юліі і памежніка Яна.

У "Зялёнай мяжы" зняліся беларускія акцёры — удзельнікі музычнага гурта "Разбітае сэрца пацана" Павел Гарадніцкі і Дзяніс Тарасенка. Раней яны ўваходзілі ў трупу "Беларускага свабоднага тэатра"

Фильм о мигрантском кризисе на границе Беларуси получил спецприз жюри в Венеции
Агнешка Холланд / Ondrej Deml/AP

Галоўны прыз 80-га Венецыянскага кінафестывалю — "Залатога льва" — атрымаў фільм "Бядняжкі" рэжысёра Ёргаса Ланцімаса. "Сярэбраных ільвоў" удастоеныя фільм "Зла не існуе" японскага рэжысёра Русукэ Хамагуці і італьянскі рэжысёр Матэа Гароне за фільм "Я — капітан".

Лепшай актрысай стала Кэйлі Спэні за ролю ў "Прысцыле" Сафіі Копалы. Лепшым акцёрам назвалі Піцера Сарсгаарда за ролю ў фільме "Памяць" Мішэля Франка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі