Фільм пра палітзняволеную пакажуць на кінафестывалі ў Нью-Ёрку — эфір
Кадр з фільма "Пад шэрым небам"
Ігравая драма “Пад шэрым небам”, натхнёная біяграфіяй тэлежурналісткі і палітзняволенай Кацярыны Андрэевай, трапіла ў конкурс амерыканскага фестывалю “Трайбека”. Гэты заўважны міжнародны фэст быў створаны ў 2002 годзе галівудскімі кінематаграфістамі Робертам Дэ Ніра, Джэйн Разэнталь і Крэйгам Хатхафам і кожнае лета праходзіць у Нью-Ёрку.
Стваральніца “Пад шэрымі небам”— Мара Тамковіч, беларуская рэжысёрка, якая жыве і працуе ў Польшчы. У эфіры Еўрарадыё яна раскажа, як ствараўся фільм, чаму палякі фінансава падтрымалі яго вытворчасць, як сям’я Бахвалавай пагадзілася на яго стварэнне і што думае пра вынік, ці варта здымаць стужкі пра палітвязняў, пакуль яны сядзяць у турмах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.