Фільм загінулага ў Марыупалі рэжысёра атрымаў адмысловы прыз у Канах
Мантас Кведаравічус / delfi.lt
Журы Канскага кінафэстываля прысудзіла адмысловы прыз дакументальнаму фільму “Мариуполис-2”, які расказвае пра ўварванне Расіі ва Украіну.
Яго аўтар — літоўскі рэжысёр Мантас Кведаравичюс. Ён быў забіты ва Украіне ў красавіку падчас здымак свайго фільма. Яго нявеста Ганна Білобрава скончыла фільм пасля яго смерці, піша выданне Deadline.
“Наш адмысловы прыз дастаецца фільму, які немагчыма параўнаць ні з якім іншым фільмам конкурсу — вельмі радыкальнай, адважнай, мастацкай і экзістэнцыйнай заяве “Мариуполис 2”, — гаворыцца ў заяве журы фэсту.
Мантас Кведаравічус 1976 года нараджэння. Ён — аўтар дакументальнага фільма "Барзак" (2011) пра Чачню і знікненні яе жыхароў, аўтар дакументальнага фільма "Марыупаль" (2016). Працяг апошняга ён зняць не паспеў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.