Фінал рэзанансавай гісторыі: найскандальнейшае сэлфі з “Давідам” у свеце
Усё пачалося з таго, што дырэктары школы звольнілі па недарэчнай прычыне — і гэта не ў Беларусі! / Accademia Galleria, BBC
Дырэктар амерыканскай школы Хоўп Караскілья, якую вымусілі пайсці ў адстаўку з-за скульптуры “Давыда”, прыехала ў Фларэнцыю паглядзець на арыгінал статуі, піша ВВС.
Скандал грымнуў гэтай вясной з-за таго, што на ўроку ў амерыканскай школе вучням 11-12 гадоў паказалі адзін з шэдэўраў эпохі Адраджэння — скульптуру “Давід” працы Мікеланджэла. Статуя вышынёй 5,17 м выяўляе цалкам аголенага Давіда, біблейскага персанажа, які забівае велікана Галіяфа.
Апроч таго, на ўроку расказвалі пра карціны Мікеланджэла “Стварэнне Адама” і Бацічэлі “Народзіны Венеры”, якія таксама ўтрымваюць выявы аголенай натуры.
Адзін з бацькоў заявіў, што гэтыя матэрыялы былі парнаграфічнымі, а іншыя сказалі, што хацелі б даведацца пра падобны ўрок загадзя.
У Фларэнцыі былі абураны інцыдэнтам і запрасілі дырэктары з сям'ёй наведаць Accademia Galleria, дзе знаходзіцца арыгінал скульптуры. Звольненая з-за “Давіда” дырэктарка засталася пад вялікім уражаннем ад галерэі.
А дырэктар музея асабіста пазнаёміў педагога са скульптурай.
“Гэта шэдэўр, што ўяўляе сабой рэлігійны знак чысціні і нявіннасці, трыумфу дабра над злом”, — тлумачыць дырэктар галерэі.
Інцыдэнт выклікаў міжнародны рэзананс. А супольнасць мастацтвазнаўцаў засталася ў разгубленасці.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.