Фінансаванне рэканструкцыі мінскіх стадыёнаў скарацілі на 15 млн долараў

Фінансаванне рэканструкцыі мінскіх стадыёнаў скарацілі на 15 млн долараў

Фінансаванне рэканструкцыі мінскіх стадыёнаў "Дынама" і "Трактар" скарацілі на 15 млн долараў (з 78,5 млн да 46,6 млн рублёў). Мінгарсаветам скарэктаваная інвестыцыйная праграма сталіцы на 2016 год (яна была зацверджана ў снежні мінулага года), інфармуе сайт naviny.by.

Адзначаецца, што грошы, якія планавалася інвеставаць, пералічылі з улікам дэнамінацыі і скарацілі. Папярэдняя карэкціроўка адбылася ў сакавіку бягучага года.

Мінскі стадыён "Дынама" плануюць здаць у эксплуатацыю ў 2017 годзе. Ужо ў 2019-м Мінск збіраецца прыняць летні Еўрапейскі юнацкі алімпійскі фестываль.

Дэпутаты зрэзалі фінансаванне будоўлі садкоў і школ

Фінансаванне рэканструкцыі мінскіх стадыёнаў скарацілі на 15 млн долараў
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі