Fitch ізноў выпісаў Беларусі нізкі крэдытны рэйтынг — вось чаму
Fitch пацвердзіла рэйтынг Беларусі ў замежнай валюце на узроўні “абмежаваны дэфолт” / Euroradio
З-за санкцый Беларусь працягвае сплачваць еўрааблігацыі ў нацыянальай валюце, так што аналітыкі Fitch ізноў канстатавалі “абмежаваны дэфолт”.
Заходнія санкцыі заблакавалі для Беларусі магчымасць перавесці выплаты па аблігацыях у доларах ЗША. Таму краіна працягвае плаціць беларускімі рублямі. То бок, гэта тая сітуацыя, калі ты хочаш расплаціцца па правілах — але не можаш.
“Згодна наяўнай інфармацыі, урад працягвае абслугоўваць свой абавязак у мясцовай валюце”, — пішуць аналітыкі Fitch.
Эканамічная актыўнасць у Беларусі падтрымваецца падвышаным попытам з боку Расіі на мясцовую прадукцыю і бесперабойнай вытворчасцю на дзяржпрадпрыемствах, лічаць аналітыкі. Fitch прагназуе паданне ВУП на 1,3% у 2023 г. і на 0,3% — у 2024 г.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.