Фізічны факультэт: Можам недабраць 30%-40% студэнтаў

“І летась быў недабор, хоць прахадны бал 7 быў. А цяпер па фізіцы 15 — ужо. Значыць, 30%—45% можам недабраць, гэта агулам. І з выкладчыкамі будуць праблемы. Мы запланавалі тры групы — 85 чалавек. А калі прыйдзе на адну групу менш, тады ужо ў кагосьці будзе недахоп гадзін”, — клапоцяцца ў дэканаце фізічнага факультэта БДПУ імя Максіма Танка.

Тут прызнаюць: калі будзе дэфіцыт студэнтаў, могуць панізіць стаўку пенсіянерам. Раней на фізфак паступалі, набіраючы 85 балаў па трох тэстах і атэстаце. І вучыліся…

З нізкімі баламі паступалі і на фізмат Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пушкіна, і нават недабор быў!

“На педагагічных спецыяльнасцях вялікія праблемы будуць. Яшчэ летась на “навукова-педагагічную дзейнасць” на фізіку быў недабор. Чалавек пяць недабралі, нават на бюджэт”, — скардзяцца Еўрарадыё ў дэканаце фізіка-матэматычнага факультэта.

Могуць быць праблемы і з хімікамі, і з біёлагамі, адразу гавораць Еўрарадыё ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя Куляшова. Бо нават летась на фізфак недабралі два дзясяткі студэнтаў.

“Найбольш правалаў і па фізіка-матэматычных спецыяльнасцях. Летась недабралі на фізіку і матэматыку”, — тлумачаць мне ў прыёмнай камісіі.

У БДУ ў мінулым годзе недабралі педагогаў-фізікаў. У гэтым годзе перастрахаваліся: набору на гэтую спецыяльнасць не будзе. Але ёсць перасцярогі, што фізікаў усё адно не набяруць: шмат адсеялася на тэставанні.

“Абітурыенты могуць абраць нашу ВНУ замест прыватнай”, — спадзяюцца ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце.

Летась тут запоўнілі ўсе бюджэтныя месцы. Закрылі ўсе бюджэтныя месцы і ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя Машэрава. Але ў гэтым годзе даваць прагнозы не бяруцца, усё ж на тэставанні шмат праколаў у абітурыентаў.

Нагадаем, фізіку на тэставанні сёлета не здалі 37%, матэматыку — 32%, хімію завалілі каля 17% абітурыентаў. Да таго ж сёлета абітурыентаў менш: 117 тысяч супраць 141 тысяч у мінулым годзе.

Фота: onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі