Флэшмоб у Гродне: людзі стварылі вялізнае сэрца (фота)

Флэшмоб у Гродне: людзі стварылі вялізнае сэрца (фота)

У чацвер, 3 снежня, у Гродне на Савецкай плошчы каля 70 чалавек стварылі вялізнае сэрца (лагатып мясцовага дзіцячага хоспіса). Флэшмоб пад назвай "Падай руку дапамогi" быў прымеркаваны да Дня інваліда. Спачатку ў акцыі ўдзельнічалі толькі валанцёры, але да іх далучыліся іншыя гараджане, якія праходзілі міма.

Мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня інваліда, працягнуцца. 5 снежня ў Гродзенскай лютэранскай кірсе пакажуць спектакль "Я-мы", у якім возьмуць удзел дзеці-інваліды разам з валанцёрамі, гродзенскімі музыкамі і акцёрамі.

Дабрачынную эстафету падтрымаюць і гродзенскія школы. Там дзецям да канца навучальнага года будуць распавядаць пра правільнае стаўленне да людзей з інваліднасцю. Таксама школьнікі прымуць удзел у конкурсах малюнкаў і відэаролікаў.

Флэшмоб у Гродне: людзі стварылі вялізнае сэрца (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі