Форвард зборнай Бразілі па футболе зламаў пазваночнік (відэа)
Неймар быў траўмаваны ў чвэрцьфінальным матчы ЧС па футболе, які Бразілія выйграла ў Калумбіі з лікам 2:1.
Пашкоджанне ён атрымаў на 88-й хвіліне сустрэчы. Абаронца Калумбіі Хуан Суньіга нанёс Неймару ўдар каленам у паясніцу. Суддзя абмежаваўся вусным папярэджаннем, а сам Неймар пакінуў поле на насілках. Адразу пасля гульні яго даставілі ў лякарню.
Медыцынскае абследаванне выявіла ў бразільскага форварда пералом трэцяга пазванка. На аднаўленне спатрэбіцца ад 4 да 8 тыдняў, але пры гэтым спартсмену не спатрэбіцца аперацыя.
Бразільцы выйшлі ў паўфінал чэмпіянату свету па футболе, дзе згуляюць з камандай Германіі. Паўфінальная сустрэча адбудзецца ў ноч на 9 ліпеня і пачнецца а 23.00 паводле мінскага часу.
Неймар правёў на хатнім чэмпіянаце 5 матчаў і забіў чатыры галы, паведамляюць замежныя СМІ.