Фота дня: 24 гады таму перастаў існаваць СССР
8 снежня 1991 года роўна 24 гады таму ў рэзідэнцыі "Віскулі" у Белавежскай пушчы кіраўнікі Беларусі, Расіі і Украіны — Станіслаў Шушкевіч, Барыс Ельцын і Леанід Краўчук падпісваюць так званае Белавежскае пагадненне. У падпісанні пагаднення таксама удзельнічалі кіраўнікі урадаў трох краін.
Пасля падпісання гэтага пагаднення перастаў існаваць СССР і быў створаны СНД.
Фота: Юрый Іваноў, РІА "Новости"
Станіслаў Шушкевіч: "Я ніколі не шкадаваў, што Савецкі Саюз быў разбураны"
"Ці быў Ельцын пьяны, калі падпісваў "Белавежскае пагадненне"? Не быў — гэта абсалютна адназначна. У Мінску Ельцын увогуле адключыўся, калі тут быў саміт, і давялося шмат рабіць, каб гэта не было шырока заўважана. Але ў Белавежскай пушчы ён быў цвярозы. І тут заслуга Кебіча: ён банду масажыстаў сабраў, якія замянілі пасля лазні выпіўку масажам".