За два дні кастрычніка ў Расіі па запыце Беларусі затрымалі больш за 140 чалавек

Затрыманне, ілюстрацыйнае фота

Затрыманне, ілюстрацыйнае фота / sb.by

У краінах СНД 23 і 24 кастрычніка прайшло міждзяржаўнае комплекснае спецмерапрыемства "Вышук".

Падчас гэтай аперацыі шукалі абвінавачаных, зніклых без вестак, людзей, якія хаваюцца ад крымінальнага пераследу ці ўхіляюцца ад адбыцця пакарання, а таксама адказчыкаў па грамадзянскіх і эканамічных справах, піша міліцэйская газета "На страже".

Агулам на тэрыторыі СНД былі затрыманыя больш за 300 чалавек, абвешчаных у вышук у Беларусі. Прычым амаль палова з іх (больш за 140) была затрыманая ў Расіі. Напрыклад, у Маскве затрымалі дырэктарку мінскага турагенцтва, якую падазраюць у махлярстве з турыстычнымі паслугамі. Пацярпелымі па яе справе праходзяць больш за 30 чалавек. Жанчыне інкрымінуюць завалоданне больш як 140 тысяч рублёў.

Паведамляецца таксама, што падчас аперацыі "Вышук" выявілі месцазнаходжанне больш за 100 зніклых без вестак, амаль 500 адказчыкаў і даўжнікоў.

У Беларусі затрымалі больш за 70 чалавек і выявілі месцазнаходжанне пяцярых зніклых без вестак, якіх шукалі іншыя дзяржавы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі