Фота дня: беларускія афіцэры вывучаюць зброю, якой украінцы забіваюць расіян
Беларускія вайскоўцы і "Джавелін" / БелТА
Падчас аператыўнага збору каманднага складу беларускай арміі на палігоне Асіповіцкай 51-й гвардзейскай артылерыйскай брыгады афіцэрам паказалі ўзоры заходняй зброі. Беларускія вайскоўцы ўважліва глядзяць на "Джавелін" і іншае ўзбраенне, якім украінцы забіваюць расіян.
На фоне стаіць грузавік з "дынамічнай абаронай" з дроў і пакрышак.
Цікавасць вайскоўцаў да заходняй зброі можа тлумачыцца вельмі проста. Калі ім будзе загадана перасячы беларуска-ўкраінскую мяжу — яна павернецца супраць іх.
У аператыўным зборы каманднага складу Узброеных сіл Беларусі бяруць удзел кіраўнікі органаў ваеннага кіравання, камандзіры і начальнікі штабоў злучэнняў і воінскіх часцей і іншыя службовыя асобы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.