Фота: У Расіі з'явіўся саламяны аналаг стадыёна "Зеніт-Арэна"
У Стаўрапальскім краі Расіі ў ліпені з'явіўся стадыён, зроблены з адной толькі саломы. Над уваходам вісіць металічная шыльда: "Зеніт-Арэна", КФХ "Панамарова".
Як піша by.tribuna.com, гэтыая вясковы стадыён знаходзіцца ў сялянска-фермерскай гаспадарцы "Панамарова" ў сяле Чырвонае, за 40 км ад Стаўрапаля. Дырэктар гаспадаркі, фермер-бахчавод Раман Панамароў распавёў, што пабудаваць стадыён з прэсаванай саломы ўдалося за пяць дзён. На пабудову пайшло 4500 цюкоў саломы.
"Назва — проста ў якасці сцёбу, проста так напісалі «Зеніт-Арэна», каб пасмяяцца. Так мы дадаткова змаглі прыцягнуць увагу да свайго прадукту", — патлумачыў ён.
Дарэчы, раней КФХ "Панамарова" стварала з саломы копіі егіпецкіх пірамідаў і разнастайныя скульптуры, у тым ліку ў форме жывёл.