Фотафакт: беларускі футбаліст стаў чэмпіёнам Украіны

Фотафакт: беларускі футбаліст стаў чэмпіёнам Украіны

Кіеўскае "Дынама" пасля перамогі над "Ворсклай" (1:0) датэрмінова стала чэмпіёнам Украіны (ужо ў 15-ы раз). Як піша "Прессбол", медаль атрымаў і беларускі паўабаронца Мікіта Корзун (на здымках ён у цэнтры). Мінскі дынамавец Корзун перайшоў у кіеўскае "Дынама" ў лютым 2016-га, аднак у асноўным складзе пакуль не замацаваўся.

Мікіце Корзуну 21 год. Ён — гулец маладзёжнай зборнай Беларусі. Больш пра Корзуна гл. тут.

Фотафакт: беларускі футбаліст стаў чэмпіёнам Украіны
Фота: fcdynamo.kiev.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі