Фотафакт: брэсцкія камунальнікі не будуць выпускаць даўжнікоў за мяжу

Як паведамляе сайт BrestCITY.com, перад летнімі адпачынкамі брэстаўчанам раюць пагасіць пазыкі, каб пазбавіцца "непрыемнасцяў пры перасячэнні мяжы".



У сваім звароце адміністрацыя брэсцкага ЖРЭУ спасылаецца на артыкул "Падставы для часовага абмежавання права грамадзян на выезд з Рэспублікі Беларусь" закону аб "Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і парадку ўезду ў Рэспубліку".



"Грамадзянам, якія маюць запазычанасць па аплаце жыллёва-камунальных паслуг, у праве на выезд з Рэспублікі Беларусь будзе часова АДМОЎЛЕНА", — гаворыцца ў абвестках.



Фота — BrestCITY.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі