Фотафакт: брэсцкія камунальнікі пагражаюць даўжнікам "кулаком"
Застрашальная эмблема з надпісам "Доўг" красуецца на спецаўтамабілі.
Аўтамабіль УАЗ (у народзе — "таблетка") з кулаком на борце належыць мясцоваму "ЖРЭУ". На ім выязджаюць да даўжнікоў, каб адключаць з-за пазыкаў ад карыстання камунальнымі паслугамі.
Як піша газета "Вечерний Брест", на 1 верасня даўжнікамі “ЖРЭУ г. Брэста” было 1659 кватэранаймальнікаў. Найбольшая колькасць з іх не плацяць да трох месяцаў. У “чарзе” на адключэнне выгод цывілізацыі — 150 кватэранаймальнікаў. Яшчэ 61 грамадзянін мае запазычанасць да года, 40 — ад года да трох гадоў і 31 — звыш трох гадоў.