Фотафакт: Будынак Слонімскага райвыканкама ахоўвалі аўтаматчыкі

Фотафакт: Будынак Слонімскага райвыканкама ахоўвалі аўтаматчыкі

Будынак Слонімскага райвыканкама ахоўвалі аўтаматчыкі. Як піша “Газета Слонімская”, узброеныя вайскоўцы з’явіліся на ўваходзе ў адміністрацыю раёна 7 верасня, бліжэй да абеда.

Адзін з вартаўнікоў прызнаўся, што знаходзіцца тут у сувязі з візітам у горад міністра абароны Андрэя Раўкова. Пры гэтым дзяжурны, які кантралюе ўваход у будынак райвыканкама, не ведаў, з якой мэтай на ганку выставілі вайскоўцаў са зброяй.

Газета выказвае прыпушчэнне, што прыезд Раўкова мог быць звязаны з гібеллю салдата тэрміновай службы Аляксандра Арлова, якога 5 верасня знайшлі павешаным у вайсковай частцы 33933 Слонімскага гарнізона. Хлопцу заставалася да заканчэння службы крыху больш за паўгода.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі