Фотафакт: дзверы ў кабінет рускай мовы, дзе вучань параніў настаўніцу

Фотафакт: дзверы ў кабінет рускай мовы, дзе вучань параніў настаўніцу

Той самы клас мінскай гімназіі №74, дзе дзевяцікласнік напаў на педагога, апячаталі. На дзвярах відаць сляды працы праваахоўнікаў: з вонкавага боку яны вымазаны дактылапарашкамі для ідэнтыфікацыі адбіткаў пальцаў.

Першапачаткова Еўрарадыё атрымала інфармацыю ад вучняў гімназіі, што вызваляць настаўніцу з палона кінуўся яе калега, які сякерай выломваў дзверы. Але фотаздымак не пацвярджае гэту гіпотэзу на 100 адсоткаў.

Фотафакт: дзверы ў кабінет рускай мовы, дзе вучань параніў настаўніцу

Надзвычайная сітуацыя здарылася ў гімназіі а палове на дзявятую 23 траўня. Вучань дзявятага класа апынуўся з настаўніцай сам-насам у кабінеце і нанёс ёй удары вострым прадметам. Пасля гэтага хлопец пабег у прыбіральню (верагодна, для таго, каб змыць з сябе кроў), а яго ахвяра змагла патэлефанаваць дачцэ і папрасіць пра дапамогу.

Вучань быў затрыманы, але ад самага пачатку не пайшоў на кантакт са следчымі. Праваахоўнікі не змаглі аператыўна апытаць настаўніцу, таму што яе прааперавалі. У аўторак 24 траўня медыкі ацанілі яе стан як стабільна цяжкі.

Следчы камітэт высвятляе акалічнасці здарэння. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі