Фотафакт: польскія мытнікі канфіскавалі 200 тысяч пачкаў цыгарэт
Ім спатрэбіліся суткі, каб разгрузіць 2 вагоны ў раёне памежнага пераходу ў Тэрэспалі.
Як паведамляе партал "Віртуальны Брэст", тытунёвыя вырабы беларускай вытворчасці былі выяўленыя ў вагонах з адходамі драўніны. У агульнай колькасці ў схованках знойдзена амаль 200 тысяч пачкаў цыгарэт.
Сёлета гэта найбуйнейшая спроба кантрабанды цыгарэт на участку мяжы ў Люблінскім ваяводстве. Мытнікі ацанілі іх рынкавы кошт прыкладна ў два мільёны злотых.
Была распачатая крымінальная справа.