Фотафакт: у беларускай краме перац каштуе больш за 25 рублёў
Цэны на перац / фота "Беларусь за МКАДом"
Не паспелі ў Беларусі разабрацца з агуркамі, як падскочылі цэны на перац. Кілаграм чырвоных каштуе 25,74 рубля. А кіло жоўтых — 31,80. Фота з гароднінай па “добрай цане” даслалі чытачы @zamkadomby. У іншых крамах мы знайшлі перац і па 17-18 рублёў.
У “няшчаснай” Польшчы, пра якую любяць распавядаць беларускія чыноўнікі, кілаграм перцаў каштуе 3,8 долара або прыкладна 10,5 рубля. І гэта не ў самай таннай краме.
Нядаўна пакупнікі паскардзіліся, што цэны на агуркі ў Беларусі дасягаюць рэкордаў — ад 9 да 14 рублёў за кілаграм (ёсць і даражэй, па 18 рублёў). Прадстаўнік МАРГа растлумачыў, што ў расійскіх вытворцаў, якія пастаўляюць нам гародніну, ёсць цяжкасці. Вытворцы кажуць, што справа ў павышэнні кошту электраэнергіі на 9% і "агранамічным" збоі ў цяплічных гаспадарак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.