Фотафакт: у Мінску пасол Ватыкана апрануў вышыванку
У Мінску пасол Ватыкана арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці апрануў вышыванку. У суботу ён развітаўся з беларускай моладзю — апостальскі нунцый пакідае нашу краіну, у лістападзе ён быў прызначаны Папам Францішкам на такую ж пасаду ва Украіну (у Беларусі ён служыў з ліпеня 2011-га).
"Гэта мой апошні жэст — апошні падарунак — знак таго, наколькі вы мне дарагія", — сказаў арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці, перад тым як апрануць нацыянальную кашулю ў мінскай катэдры. Моладзь сустрэла гэта гучнымі апладысментамі, інфармуе сайт catholic.by.
Як паведамляла Еўрарадыё, пра новага апостальскага нунцыя ў Беларусі пакуль нічога невядома.
Фота: catholic.by