Фотафакт: у Расіі абрынуўся пад'езд жылога дома
У горадзе Міжрэчанск Кемераўскай вобласці Расіі абрынуўся адзін з пад'ездаў 5-павярховага жылога дома. Былі пашкоджаныя 16 кватэр, 8 з іх цалкам разбураныя. Спачатку паведамлялася пра аднаго-двух загінулых. Аднак пазней мясцовыя ўлады гэта абверглі.
Як інфармуе meduza.io, з-пад завалаў ратавальнікі дасталі траіх пацярпелых. У іх траўмы сярэдняй ступені цяжкасці.
Мяркуецца, што пад'езд абрынуўся з-за няўзгодненых рамонтных работ, якія праводзіліся на першым паверсе будынку ў памяшканні, дзе знаходзілася крама. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "парушэнне правілаў бяспекі падчас правядзення будаўнічых работ". Дваіх будаўнікоў ужо затрымалі.