Фотафакт. Вулічны мастак размаляваў Мядзел перад “Дажынкамі”

Фотафакт. Вулічны мастак размаляваў Мядзел перад “Дажынкамі”

22 верасня ў Мядзелі адбудуцца абласныя “Дажынкі”. Мясцовыя ўлады актыўна прыводзяць горад у парадак. Акрамя традыцыйнага паднаўлення платоў і перакладвання плітачкі, яны замовілі для горада два тэматычныя муралы — у некалькі паверхаў кожны.

Першы — выява бусла, які ляціць над полем, а ў правым куце — герб Мядзела.

 

Фотафакт. Вулічны мастак размаляваў Мядзел перад “Дажынкамі”

Другі — дзяўчына ў нацыянальным строі пасярод поля на фоне лесу. Правы верхні кут упрыгожвае сноп жыта са стужкай, на якой напісана “Абласныя “Дажынкі”” і “Мядзел”.

 

Фотафакт. Вулічны мастак размаляваў Мядзел перад “Дажынкамі”

Тое, што муралы зроблены па замовах чыноўнікаў, адчуваецца. Іх сюжэты бездакорна кладуцца ў рэчышча ідэалогіі беларускай дзяржаўнасці, а выкананне — як на вулічным вернісажы, дзе заможныя гаспадыні падбіраюць пейзажы для сценак гасцёўні.

Давайце паглядзім на два муралы, якія нядаўна з’явіліся ў Мінску. Адчуваеце розніцу паміж свабоднай творчасцю і выкананнем замовы?

 

Фотафакт. Вулічны мастак размаляваў Мядзел перад “Дажынкамі”
Фотафакт. Вулічны мастак размаляваў Мядзел перад “Дажынкамі”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі