Фотафакт: “Вялікай істоце” на вуліцы Кастрычніцкай зноў адарвалі руку
Скульптура “Вялікая істота” на вуліцы Кастрычніцкай у Мінску зноў пацярпела ад вандалаў: ёй адарвалі руку. Гэты аб’ект з’явіўся тры тыдні таму, пасля закрыцця фестывалю Vulica Brasil ў пачатку верасня. Аўтарам скульптуры з’яўляецца 35-гадовы мастак з Маладзечна Bazinаto (Базыль Стахіевіч).
Неўзабаве пасля з’яўлення, скульптура была пашкоджаная: ёй абарвалі абедзве рукі. Аўтар аднавіў яе, а цяпер “істоту” зноў трэба рамантаваць, паведамляе TUT.by
Скульптура выклікала неадназначную рэакцыю ў мінчукоў.