Аварыя ў цэнтры Мінска: “Сітраэн” скамячыла, а кіроўца і дзеткі цэлыя
Здарэнне адбылося раніцай у панядзелак каля ўвахода на фізфак БДУ. (ФОТА)
Сутыкненне “Сітраэна С3” і “Фольксвагена” здарылася з-за непаразумення на скрыжаванні. Адзін кіроўца не прапусціў іншага.
Маленькі “Сітраэн” перакуліла і пакамячыла. Але, дзякуй Богу, ніхто сур’ёзна не пацярпеў. Кіроўца атрымала пашкоджанне на руцэ. Двое карапузаў цэленькімі і спакойнымі сядзелі ў іншым аўто.