Фотарэпартаж: Беларускі нацыянальны кангрэс у асобах
15 траўня ў Мінску прайшоў Беларускі нацыянальны кангрэс. Гарадскія ўлады не далі арганізатарам памяшканне, таму сход адбыўся ў скверы каля помніка Янку Купалу.
Удзел у акцыі прыняло каля трох соцень чалавек. Сам кангрэс доўжыўся каля гадзіны. Яго ўдзельнікі вырашылі, што паўнамоцтвы цяпер пераходзяць ад аргкамітэта да Рады БНК. Ініцыятары БНК заяўляюць, што ў раду ўвойдуць прадстаўнікі рэгіянальных дэмакратычных кааліцыяў.