Фотарэпартаж: Як на Любаншчыне святкавалі Юр'е

Фотарэпартаж: Як на Любаншчыне святкавалі Юр'е

6 траўня адзначалася традыцыйнае народнае вясновае свята Юр'е. 

Гэтае свята земляробчага календара адзначаецца ў гонар святога Георгія-пераможцы (Юрыя) — заступніка свойскай жывёлы і сялянскай нівы. У хрысціянскія часы ён пераняў рысы паганскага бога Ярылы. Вясновае Юр'е знаменавала сапраўдны пачатак вясны. Менавіта з гэтага дня, як лічылася, пачынае кукаваць зязюля.

На Юр’е сяляне з песнямі ды ахвярнымі стравамі аглядалі свае зарунелыя палеткі. На гэты дзень раней прыпадаў таксама першы выпас жывёлы. 

Глядзіце, як сёлета адзначалася Юр'е ў вёсцы Обчын на Любаншчыне ў цэнтральнай Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі