Фотарэпартаж з мінскага "Чарнобыльскага шляху"

Фотарэпартаж з мінскага "Чарнобыльскага шляху"

26 красавіка ў Мінску прайшла традыцыйная вулічная акцыя "Чарнобыльскі шлях". Яна была дазволеная ўладамі. Людзі сабраліся а 18-й гадзіне на пляцоўцы каля кінатэатра "Кастрычнік" і прайшлі па ходніках вуліцы Сурганава да чарнобыльскай капліцы. У шэсці паўдзельнічала некалькі соцень чалавек. Частка людзей пайшла ў Кіеўскі сквер, дзе ў той жа час праходзіць дазволеная ўладамі акцыя, арганізаваная КХП-БНФ. Яна таксама прысвечана ўгодкам чарнобыльскай трагедыі.

Інфармацыі пра затрыманні няма.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі