Фотарэпартаж з мітынгу КХП-БНФ у Мінску
26 красавіка ў Мінску прайшла не толькі акцыя “Чарнобыльскі шлях”, дазволеная сталічнымі ўладамі. У Кіеўскім скверы адбыўся таксама дазволены мітынг, арганізаваны КХП-БНФ, партыяй, якой кіруе палітэмігрант Зянон Пазняк. Акцыя была прысвечана ўгодкам чарнобыльскай катастрофы. Да яе, дарэчы, далучылася некалькі дзясяткаў удзельнікаў “Чарнобыльскага шляху”. Каля парку можна было пабачыць калону аўтазакаў.
У мітынгу паўдзельнічала каля сотні чалавек.